БЕЛ Ł РУС

Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт

17.09.2024 / 18:43

Марк Рыхтэр

Салаўёў

Салаўёў не праверыў, што гэтае слова азначае на іўрыце.

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў. Скрын відэа яго эфіру

Вядомы расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў, апісваючы масавы выбух пэйджараў баевікоў «Хезбалы» ў Ліване, заявіў са спасылкай «на мясцовыя СМІ», што за атакай можа стаяць агент спецслужб Ізраіля Махшыр Кешэр.

Скрыншот публікацыі Уладзіміра Салаўёва на выпадак, калі на момант выхаду гэтага тэксту прапагандыст адрэдагуе свой допіс

І ўсё б нічога, але Салаўёў тым самым ужо другі раз трапляе ў смешны казус, калі не правярае значэнне словаў перад публікацыямі ў афіцыйны канал. Словы «Махшыр Кешэр» (на іўрыце מכשיר קשר) даслоўна азначаюць «сродак сувязі» ці проста «рацыя». 

У мінулы раз у маі 2024 года Салаўёў таксама выходзіў на публіку з сенсацыяй: быццам за крушэннем верталёта з прэзідэнтам Ірана стаіць ізраільскі агент «Элі Коптэр». Але насамрэч гэта быў моцна распаўсюджаны на той момант у ізраільскіх сацсетках мем, які ўяўляў сабой транскрыпцыю англійскай назвы верталёта — гелікоптэр (helicopter).

Жарт, які выйшаў з-пад кантролю, дайшоў тады да афіцыйнага тэлеграм-канала ХАМАС, які потым прывёў яго як факт, а расійская прапаганда падхапіла. Цяпер гісторыя паўтараецца ізноў.

Чытайце таксама:

Ад выбуху пэйджара «Хезбалы» пацярпеў пасол Ірана ў Ліване

Расійская «Сота» зноў «выкрыла» Ціханоўскую і Латушку. І зноў села ў лужыну

Разляцеўся фэйк, быццам Тэйлар Свіфт страціла 17 мільёнаў падпісчыкаў, бо не падтрымала Трампа

Каментары да артыкула