БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка назваў выбары полем бою

19.09.2024 / 11:31

Nashaniva.com

Выбарчыя кампаніі ператварыліся ў поле бою, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых органаў краін СНД.

Фота: БелТА

Паводле яго слоў, адпаведны кансультатыўны савет у рамках Садружнасці з'явіўся не так даўно, але гэта сведчыць аб той важнасці, якая надаецца арганізацыі электаральных кампаній.

«Электаральныя кампаніі ўжо даўно перасталі быць тэхнічнай працэдурай. Гэта ўжо поле бою ў перадвыбарчы і выбарчы перыяды, дзе галоўнай дзеючай асобай з'яўляюцца органы Цэнтральнай выбарчай камісіі», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што стабільнасць у грамадстве могуць забяспечыць якасна падрыхтаваныя выбары, а таксама празрыстасць і сумленнасць іх правядзення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула