БЕЛ Ł РУС

У Светлагорскім раёне злавілі тарантула

21.09.2024 / 19:36

Nashaniva.com

Вялізнага павука злавілі ў вёсцы Рудня Светлагорскага раёна на мінулым тыдні, піша «Штодзень».

Светлагорскае выданне «Раней за ўсіх» сцвярджае, што гэта тарантул, для даследавання яго накіравалі ў Гомельскі медыцынскі ўніверсітэт.

Пасля зменаў клімату і пацяплення ў Гомельскай вобласці пачаў сустракацца паўднёварускі тарантул. Ён звычайна жыве ў норах каля рэк, але не агрэсіўны.

Укус тарантула параўнальны з укусам шэршня ці асы. Ніводнай смерці пасля яго пакуль не зафіксавана.

Чытайце таксама:

Што будзе, калі вас раптам укусіць здаравенны павук, які бегаў па вуліцах Магілёва?

Павукі-тарантулы атакавалі вёску ў Гомельскай вобласці ВІДЭА

У Беларусі распаўсюджваюцца тарантулы? ФОТЫ

Спецыяліст раіць, як выратавацца ад ядавітых павукоў-тарантулаў — відэа

Каментары да артыкула