Перадвыбарчы штаб Трампа пераблытаў штат Джорджыя з Грузіяй
Перадвыбарчы штаб Дональда Трампа ў перадвыбарчым паведамленні ў фэйсбуку, арыентаваным на жыхароў Джорджыі, выкарыстаў фатаграфію з Грузіі.
Дональд Трамп. Фота: Curtis Means / AP
На кур'ёзную публікацыю звярнула «Медуза».
Рэкламная кампанія ў Джорджыі стартавала ў мінулыя выходныя, 21—22 верасня. Паведамленне, адрасаванае мясцовым рэспубліканцам, суправаджалася фатаграфіяй горнага пейзажу з заклікам «Рэгіструйся, каб галасаваць за Трампа».
Выкарыстаную фатаграфію можна знайсці ў фотабанку Shutterstock. У тэгах да апісання здымка сказана, што гэта грузінскі рэгіён Сванеція.
У англійскай мове назвы амерыканскага штата Джорджыя і краіны Грузіі пішуцца аднолькава — Georgia.
Чытайце таксама:
Трамп заявіў, што калі прайграе, не будзе балатавацца ў 2028 годзе
Разляцеўся фэйк, быццам Тэйлар Свіфт страціла 17 мільёнаў падпісчыкаў, бо не падтрымала Трампа
Палякі Пенсільваніі могуць вызначыць хто стане прэзідэнтам ЗША, Харыс ці Трамп. Як так атрымалася?