БЕЛ Ł РУС

Маршруткі абавяжуць абзавесціся плацёжнымі тэрміналамі

28.09.2024 / 14:34

Nashaniva.com

Гэта вынікае з пастановы ўрада і Нацыянальнага банка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, пункт №17 з'явіўся ў пераліку аб'ектаў і відаў дзейнасці, дзе юрыдычныя асобы і ІП усталёўваюць картачныя аплатныя тэрміналы.

Зараз гэта датычыцца і «гарадскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах аўтобусамі катэгорыі M2».

Навіна ўступае ў сілу праз год, 1 лістапада 2025 года.

Таксама зрушваецца на год — на 1 ліпеня 2026 года — тэрмін уступлення ў сілу нормы аб прыёме плацяжоў з выкарыстаннем касавага абсталявання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула