Змітра Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год і 3 месяцы зняволення
Пра чарговы прысуд вядомаму актывісту Змітру Дашкевічу стала вядома ад сяброў сям'і. Яму дадалі 1 год і 3 месяцы калоніі строгага рэжыму.
Змітру гэтым разам інкрымінавалі «народны» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».
Актывіст мусіў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК. Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У гэтым траўні супраць яго распачалі новую крымінальную справу.
Чытайце таксама:
На наступным тыдні пачнуць судзіць Змітра Дашкевіча
«У справе дзве пасылкі — Змітру Дашкевічу і Святаславу Удоду» — жанчына, якая з'ехала з Беларусі
Лукша расказаў пра свой удзел у прапагандысцкім фільме «Малады фронт. Кіднэпінг»
За два месяцы да сканчэння тэрміну на Змітра Дашкевіча зноў завялі крымінальную справу