БЕЛ Ł РУС

Памёр расійскі спявак і кампазітар Вячаслаў Дабрынін

1.10.2024 / 12:36

Nashaniva.com

Яму было 78 гадоў.

Некалькі дзён таму Вячаслаў Дабрынін быў шпіталізаваны ў адну з маскоўскіх бальніц з падазрэннем на інсульт.

Інфармацыю пры смерць таксама пацвердзіла СМІ жонка спевака.

Дабрынін быў вядомым савецкім кампазітарам, яго песні выконвалі практычна ўсе папулярныя вакальна-інструментальныя ансамблі і спевакі. Яго кампазіцыю «Любіш — не любіш» выконваў і беларускі ВІА «Верасы». 

Напэўна, яго самым вядомым творам стала песня «Не сып мне соль на рану», якая з'явілася ў 1989 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула