БЕЛ Ł РУС

Колькі ў сярэднім алкаголю выпівае беларус?

2.10.2024 / 12:8

Nashaniva.com

У пераліку на абсалютны алкаголь на душу насельніцтва ва ўзросце ад 15 гадоў у Беларусі прыпадае 10,9 л спіртнога ў год. Прычым, паводле звестак Белстата, якія апублікаваў Myfin, самымі запатрабаванымі застаюцца моцныя напоі. 

Ілюстрацыйнае фота

У натуральным выражэнні ў 2023 годзе сярэдні дарослы беларус выпіваў 11,5 л алкаголю. Прычым самымі пітушчымі з'яўляюцца Магілёўская і Віцебская вобласці. Там гэтая лічба складае 12,5 і 12,2 л адпаведна. А менш за ўсё п'юць алкагольныя напоі ў Гомельскай вобласці — 11 л.

Па статыстыцы ў пераліку на абсалютны алкаголь больш за 52% у агульным спажыванні спіртнога ў Беларусі прыпадае на гарэлку і лікёра-гарэлачныя вырабы, крыху больш за 22% — на піва. Доля вінаградных вінаў складае каля 4,5%, а вось чарніла — больш за 10%. На шампанскае прыпадае менш за 3%.

Цікава, што і ў абсалютных лічбах, і ў пераліку на чысты алкаголь спажыванне спіртнога ў Беларусі зніжаецца ўжо як мінімум два гады. Гэта адпавядае высновам сацыёлагаў, якія лічаць, што спажыванне спіртнога ў краіне будзе скарачацца і далей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула