БЕЛ Ł РУС

Дзяржстандарт амніставаў вядомы пральны парашок

3.10.2024 / 10:1

Nashaniva.com

З 1 кастрычніка ў Беларусі знялі забарону на продаж мыйнага сродку Diva ад Баранавіцкага прадпрыемства «Бархім». Пра гэта паведамляе Дзяржстандарт.

Забарона была ўведзеная з 12 ліпеня. У спіс трапілі некалькі мыйных сродкаў прадпрыемства: Kinders-M Farbe, Iceberg Universal, Iceberg Color і Diva.

Паведамлялася, што пытанні ўзніклі да паказчыка «пенаўтваральная здольнасць», які прыкметна перавысіў норму 180 мм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула