БЕЛ Ł РУС

У Альфа Банку расказалі, ці паўплываюць санкцыі Вялікабрытаніі на працу картак

3.10.2024 / 16:52

Nashaniva.com

Банк прыцягнуў юрыстаў для глыбокага вывучэння санкцый.

У Беларускім Альфа Банку пракаментавалі санкцыі, якія ўвяла Вялікабрытанія.

У банку запэўнілі, што яго аперацыйная дзейнасць істотна не залежыць ад дзеянняў Злучанага Каралеўства, піша Office Life.

«На бягучы момант усе нашы сэрвісы і карты працуюць стабільна. Паводле папярэдніх ацэнак, увядзенне санкцый з боку Вялікабрытаніі не павінна паўплываць на працу Альфа Банка ў Беларусі», — паведамілі ў банку.

Арганізацыя ўжо прыцягнула юрыстаў для больш глыбокай ацэнкі санкцый.

Вялікабрытанія ўвяла супраць беларускага Альфа Банка санкцыі 3 кастрычніка. Яны прадугледжваюць блакаванне рахункаў арганізацыі ў краіне.

Чытайце таксама:

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага Альфа Банка

Гуцэрыеў хацеў здаць Лукашэнку і Пуціна амерыканцам. У абмен на зняцце санкцый

Беларускія курцы могуць застацца без Camel і Monte Carlo

Каментары да артыкула