БЕЛ Ł РУС

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post

4.10.2024 / 22:0

Nashaniva.com

Шэсць афіцэраў з Паўночнай Карэі апынуліся сярод 20 вайскоўцаў, загінулых у выніку ўчарашняга ракетнага ўдару Украіны па тэрыторыі, акупаванай Расіяй, каля Данецка, паведамляе выданне Kyiv Post са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай разведцы. Яшчэ трое паўночнакарэйскіх вайскоўцаў нібыта атрымалі раненні.

Уладзімір Пуцін з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам падчас візіту ў КНДР ў чэрвені 2024 года. Фота: Agência Central de Notícias da Coreia/Serviço de Notícias da Coreia via AP

Згодна з паведамленнямі з расійскіх сацыяльных сетак, перад ракетным ударам расійскія вайскоўцы дэманстравалі паўночнакарэйскім прадстаўнікам трэніроўкі па штурмавых дзеяннях і абароне.

У мінулым годзе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведамляла пра прыбыццё абмежаванага кантынгенту паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на часова акупаваную тэрыторыю Украіны, у тым ліку інжынерных частак, што сведчыла пра актыўнае супрацоўніцтва паміж Расіяй і КНДР.

У сваю чаргу, Цэнтр нацыянальнага супраціву паведаміў у верасні 2023 года, што Расія планавала прыцягнуць паўночнакарэйскіх грамадзян для будаўнічых работ на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей.

Чытайце таксама:

Украінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне двух важных расійскіх вайсковых арсеналаў

За боепрыпасы Пуцін аддзячыў Кім Чэн Ыну пародзістымі коньмі

КНДР назвала нападзенне УСУ на Курскую вобласць актам агрэсіі і тэрору

Расія атрымала ад КНДР дальнабойныя самаходныя супрацьтанкавыя ракетныя комплексы — яны ўжо на фронце

Каментары да артыкула