У новых цягніках мінскага метро абяцаюць паказваць мульцікі
Новыя цягнікі, якія Мінскі метрапалітэн нядаўна атрымаў ад завода-вытворцы, даюць пасажырам новыя магчымасці.
Прэс-служба Мінскага метрапалітэна паведаміла, што ў кожным новым вагоне ўсталяваныя маніторы, праз якія можна трансляваць розныя відэаролікі, у тым ліку сацыяльную і карысную для пасажыраў інфармацыю.
Таксама на гэтых маніторах плануюць перыядычна паказваць мультфільмы і ролікі па правілах бяспечных паводзін у метрапалітэне і іншы матэрыял.
Гэтыя цягнікі ўжо можна было заўважыць на абкатцы на «Зеленалужскай» і «Аўтазаводскай» лініях. Іх таксам паказалі знутры.
Вагоны гэтых цягнікоў змяшчаюць больш за 300 чалавек, а сам цягнік патэнцыйна можа разганяцца да 90 км/г. Праўда, на дзейных лініях метрапалітэна хуткасць абмежаваная да 80 км/г.
Чытайце таксама:
Мінчукоў просяць не пакідаць ровары ў пераходах станцый метро — іначай будуць наступствы
Ці можа забіць токам у метро падчас моцнай залевы
Станцыі мінскага метро больш не будзе затапляць? Вось што перарабілі
У Мінску з'явіцца перасадка на чацвёртую лінію метро: да яе прыйдзецца ісці амаль 300 метраў