БЕЛ Ł РУС

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску

6.10.2024 / 11:38

Nashaniva.com

Учора жыхары мікрараёна Малінаўка ў Мінску сядзелі без стацыянарнага інтэрнэту. Праблема закранула ў першую чаргу карыстальнікаў сеткі ад А1. Сувязь знікла рана раніцай у суботу і не з'явілася вечарам. Сёння Onliner атрымаў каментар з гэтай нагоды. 

Фота: Onliner

У нядзелю, 6 кастрычніка, у А1 запэўнілі, што па стане на раніцу амаль ва ўсіх дамах мікрараёна доступ да інтэрнэту адноўлены, піша Onliner.

«Прычынай стала ўзгаранне ў падвальным памяшканні аднаго з дамоў, дзе агнём былі пашкоджаныя аптычныя кабелі розных аператараў сувязі», — распавялі ў кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула