БЕЛ Ł РУС

Суд у «ДНР» завочна прысудзіў беларускага добраахвотніка Яна Дзюрбейку да 14 гадоў калоніі

7.10.2024 / 14:10

Nashaniva.com

Яна прызналі вінаватым у наёмніцтве.

Ян Дзюрбейка

Суд у Данецку прысудзіў да 14 гадоў калоніі завочна палоннага байца з палка Каліноўскага Яна Дзюрбейкі.

Дзюрбейку прызналі вінаватым у наёмніцтве (частка 3 артыкула 359 КК РФ). Добраахвотнік браў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны з лютага па ліпень 2022 года.

Дзюрбейка трапіў у палон падчас бою ў Лісічанску 26 чэрвеня 2022 года. Разам з ім у палоне аказаўся Сяргей Дзёгцеў. Дзе яны ўтрымліваюцца і што з імі цяпер, невядома.

Чытайце таксама:

У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне

Каментары да артыкула