У Брэсце лебедзь сабраў на дарозе цэлую калону аўтамабіляў ВІДЭА
У тыктоку вірусіцца ролік, на якім лебедзь нетаропка вядзе за сабой калону аўтамабіляў і аўтобус. Такая незвычайная дарожная абстаноўка назіралася ў Брэсце.
Скрыншот з відэа
Аб'ехаць птушку было немагчыма, паколькі месца для бяспечнага манеўру не хапала з-за сустрэчных машын.
«Вось і паспрабуй растлумачыць, чаму спазніўся на працу», — пішуць у каментарах.
Чым скончылася гэтая гісторыя — невядома, але птушка ўжо стала зоркай тыктоку.
Чытайце таксама:
У Гродне з'явіліся апараты, якія выдаюць корм для качак і лебедзяў
«Ты русский язык понимаешь?» Мужчына на возеры ўгаворваў лебедзя аддаць яму лаўку ВІДЭА