БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўрачыста адзначаць 35-годдзе біскупскага служэння арцыбіскупа Кандрусевіча

8.10.2024 / 10:18

Nashaniva.com

Урачыстасць пройдзе ў мінскай катэдры.

19 кастрычніка арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць 35-ю гадавіну з часу яго біскупскага пасвячэння, піша catholic.by.

Першага ў сучаснай гісторыі Касцёла ў Беларусі каталіцкага іерарха рукапалажыў 20 кастрычніка 1989 года тагачасны Папа святы Ян Павел II.

З гэтай нагоды арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліць у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі цэлебрацыю святой Імшы падзякі Богу за дар 35 гадоў біскупскага служэння.

Пачатак у 15.00.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае ўсіх ахвотных да супольнай малітвы ў гэты дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула