БЕЛ Ł РУС

У Расіі пасля блакавання сайт discord.ru стаў перанакіроўваць на рэкламу вайсковай службы па кантракце

14.10.2024 / 15:45

Nashaniva.com

Гэты дамен ніколі не належаў месенджару, аднак перанакіроўваў на сайт Discord.

У Расіі пасля блакавання папулярнага месенджара Discord адбыліся метамарфозы з даменным імем discord.ru.

Расійскія СМІ заўважылі, што цяпер гэтая спасылка перанакіроўвае карыстальнікаў на сайт з рэкламай вайсковай службы паводле кантракту ў расейскім войску.

Дамен discord.ru ніколі не належаў амерыканскаму мэсэнджару, аднак перанакіроўваў На сайт Discord. Незадоўга да блакавання па спасылцы стаў адкрывацца сайт канкурэнта мессенджера Guilded.

Discord, які папулярны сярод геймераў і стрымераў, быў заблакаваны ў Расіі 8 кастрычніка. Улады палічылі, што месенджар выкарыстоўваўся ў «тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах».

Блакаванне раскрытыкавалі расійскія Z-ваенкары: з іх слоў, Discord актыўна выкарыстоўвалі расійскія вайскоўцы. У закрытых пакоях у месенджары транслявалі відэа з разведвальных і ўдарных беспілотнікаў, якія дапамагалі забіваць украінцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула