БЕЛ Ł РУС

Ксенія Сабчак падкалола Азаронка

14.10.2024 / 18:57

Nashaniva.com

У інтэрв'ю яны не хавалі непрыязнасці адно да аднаго.

Пратасевіч і Азаронак на размове ў Сабчак. Скрын відэа ютуб-канала «Осторожно: Собчак»

Расійская блогерка Ксенія Сабчак запісала інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам. Але не прамінула задаць і некалькі пытанняў прапагандысту Рыгору Азаронку.

На заканчэнне размовы з Азаронкам Сабчак (якая жартавала, што глядзіць выпускі прапагандыста перад сном) сказала, што зрабіла б з ім і асобную гутарку, але трэба лепш вывучыць яго асобу.

«Вайб у вас няпросты. Ведаеце такое слова?» — сказала яна Азаронку.

«Нешта чуў, але не ўжываю, не лаюся сабачай мовай», — адказаў той.

«А дарэчы, не бачна, што вы не ўжываеце. Часам падаецца, што ўжываеце яшчэ як», — пакпіла Сабчак. 

@nashaniva Сабчак праехалася па Азаронку #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #азаренок #белорусы #лукашенко ♬ The Thing Is - Ty Simon

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула