Амерыканскія палітыкі заклікаюць Украіну знізіць узрост мабілізацыі да 18-19 гадоў. Зяленскі супраць
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны расказаў пра ціск на Уладзіміра Зяленскага з боку амерыканскага істэблішменту.
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Evan Vucci
Прадстаўнікі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ЗША заклікаюць Уладзіміра Зяленскага знізіць узрост мабілізацыі ва Украіне да 18 гадоў.
Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Сяргей Лешчанка.
«Калі гэтая інфармацыя ўсплыла на паверхню, магу пацвердзіць: амерыканскія палітыкі з абедзвюх партый ціснуць на прэзідэнта Зяленскага ў пытанні, чаму ва Украіне не праводзіцца мабілізацыя тых, каму ад 18 да 25 гадоў. Аргумент партнёраў такі: калі была вайна ЗША ў В'етнаме, туды забіралі з 19 гадоў», — напісаў Лешчанка.
З ягоных слоў, прадстаўнікі амерыканскага істэблішменту звязваюць гэтае пытанне з новымі пастаўкамі зброі ва Украіну.
«Прэзідэнт Зяленскі не прадавіўся і працягвае пераконваць палітыкаў з абедзвюх партый даваць зброю без змены прызыўнога ўзросту», — дадаў Лешчанка.
На гэты момант ніжняя планка мабілізацыі ва Украіне складае 25 гадоў. Нядаўна ўкраінскія СМІ са спасылкай на дэпутатаў паведамлялі, што ў Вярхоўнай Радзе абмяркоўваюць магчымасць паніжэння гэтага ўзросту.
Чытайце таксама:
Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй
Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы