БЕЛ Ł РУС

Насту Лойку этапавалі цэлы тыдзень дзеля некалькіх хвілін допыту ў судзе

17.10.2024 / 13:36

Nashaniva.com

Палітзняволеная Наста Лойка як сведка дала паказанні на судовым працэсе ў Мінску і праз этапаванне вярнулася ў калонію ў Гомель.

Пра вяртанне Насты Лойкі сваякоў паінфармавалі лістом з жаночай калоніі № 4, дзе яна адбывае пакаранне. Пра гэта Радыё Свабодзе паведаміла крыніца. Як адбіўся шматдзённы этап на стане Насты Лойкі, якая раней скардзілася на праблемы са здароўем, невядома.

«Выглядала ў судзе, як звычайна. Спатканняў ёй не даюць, таму хоць гэтак пабачылася са сваякамі. З выгляду з ёй усё нармальна», — сказала крыніца пра Насту Лойку.

У канцы верасня стала вядома, што Насту Лойку этапуюць у Мінск для допыту на судзе ў якасці сведкі. Над кім менавіта быў працэс, на якім мусіла сведчыць Наста Лойка, праваабаронцам невядома.

Допыт Насты Лойкі ў судзе доўжыўся некалькі хвілін, між тым як этапаванне з гомельскай калоніі ў Мінск і назад заняло больш за тыдзень.

У 2023 годзе прадстаўніцу міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human constanta Насту Лойка асудзілі на 7 гадоў зняволення паводле 130 артыкула Крымінальнага кодэкса («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці»).

Сваёй віны Наста Лойка не прызнала. Судзілі праваабаронцу на закрытым паседжанні. Улады занеслі яе ў спісы тэрарыстаў і экстрэмістаў, а беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула