БЕЛ Ł РУС

Гомельскаму правакатару Катлярову далі паўтара года калоніі

18.10.2024 / 10:9

Nashaniva.com

30 верасня ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля пачаўся судовы працэс над Яўгенам Катляровым (псеўданім Яўген Какойта), якога абвінавацілі па трох «палітычных» артыкулах: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Як стала вядома выданню «Флагшток», па выніках закрытага суда Катлярову вынеслі прысуд — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму з максімальна магчымых 4 гадоў.

Раней Катляроў стаў вядомы тым, што яго даносы сталі падставай для абвінавачвання некалькіх гамяльчан па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах, у тым ліку ён быў сведкам па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі.

У 2023 годзе Катляроў накіраваў увагу на законнасць дзеянняў мясцовых уладаў, што прывяло да яго пошукаў міліцыяй і змяшчэння ў ізалятар часовага ўтрымання. На пачатку 2024 года пад ціскам дзяржаўных органаў яму давялося ачысціць сваю старонку ў фэйсбуку.

Катляроў быў затрыманы вясной 2024 года пасля публікацыі некалькіх відэа, дзе ён крытыкаваў дзеянні чыноўніка Гомельскага аблвыканкама — Андрэя Бараноўскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула