Курсы Streamline падалі на ліквідацыю
Кампанія Навучальны цэнтр «Адукацыйныя тэхналогіі» (Streamline language school) падала на ліквідацыю, стала вядома Альянсу расследавальнікаў Беларусі. Па інфармацыі выдання, два тыдні таму ДФР Дзяржкантролю ладзіў праверку ў навучальным цэнтры, які ў краіне вядомы пад брэндам Streamline.
Як пішуць расследавальнікі, у пачатку кастрычніка ў офіс STREAMLINE прыехаў ДФР з ператрусам, пасля чаго адключылі ўнутраныя серверы, платформу для кіравання бізнэсам з усімі інструментамі і рэсурсамі. Таксама былі заблакаваныя рахункі. Выкладчыкам не змаглі выплаціць заробак, а студэнты — аплаціць вучобу.
Атрымаць каментарый у кампаніі журналістам не ўдалося.
Моўная школа Streamline займае лідзіруючае месца на рынку навучання мовам у Беларусі, больш за 15 гадоў працуючы ў гэтай сферы. Паводле сайта кампаніі, у ёй працуе больш за 300 выкладчыкаў.