Лукашэнка даў інтэрв'ю журналісту BBC Стывену Розэнбергу
Аляксандр Лукашэнка на палях саміта БРІКС па прылёце ў Казань 23 кастрычніка даў інтэрв'ю журналісту BBC Стывену Розэнбергу, перадае БЕЛТА.
Стывен Розэнберг у лістападзе 2021 года ў Мінску
Як паведаміў «Пул Першага», падчас гутаркі Лукашэнка адказаў на пытанні пра нармалізацыю адносін з Захадам у цэлым і перамовы з ім; пра выхад палітвязняў, перспектывы гэтых працэсаў; пра ядзерную зброю; вайну ва Украіне; ці будуць прэзідэнцкія выбары свабоднымі і дэмакратычнымі.
Папярэдні раз у фармаце тэт-а-тэт Лукашэнка адказваў на пытанні Стывена Розэнберга ў лістападзе 2021 года ў Мінску.
@nashaniva Што агульнага ў 70-гадовых Лукашэнкі і Эрдагана? #лукашенко #белорусы #минсксейчас #беларусьновости #брикс ♬ The Thing Is - Ty Simon
{POLL#1250}