БЕЛ Ł РУС

У Расіі трох падлеткаў затрымалі за спробу падпалу двух стратэгічных бамбавікоў

23.10.2024 / 14:28

Nashaniva.com

Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Alex Beltyukov / Wikimedia Commons

Трох падлеткаў затрымалі ў Іркуцкай вобласці 18 верасня. 

Па версіі следства, 17-гадовы Тамерлан Х., 15-гадовы Захар Ш. і 17-гадовы Іван Н. планавалі трапіць на вайсковы аэрадром ва Усольскім раёне і падпаліць два самалёты Ту-22М, піша блізкі да расійскіх сілавікоў канал Baza.

Падлеткаў адправілі ў СІЗА, ім пагражае да 20 гадоў калоніі па артыкуле аб тэракце. Брат аднаго з затрыманых удзельнічае ў вайне супраць Украіны.

Ту-22М — стратэгічныя бамбавікі-ракетаносцы. Іх скарыстоўваюць у тым ліку для абстрэлаў украінскіх гарадоў. Таксама самалёты гэтага тыпу могуць несці ядзерную зброю.

У верасні школьнікі ў Расіі спалілі два вайсковыя верталёты — у Наябрску і Омску.

{POLL#1250}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула