БЕЛ Ł РУС

Беларусы за мяжою не змогуць прагаласаваць і на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года

24.10.2024 / 12:56

Nashaniva.com

Стварэнне выбарчых участкаў за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах не прадугледжана, заявіла ЦВК. 

Стварэнне выбарчых участкаў за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах не прадугледжана беларускім заканадаўствам, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка. 

МЗС Беларусі вырашыла не адкрываць выбарчыя ўчасткі за мяжой для галасавання падчас рэферэндуму па змяненні Канстытуцыі ў 2022 годзе «з прычыны нязначнай колькасці грамадзян, якія знаходзяцца на консульскім уліку» і для таго, каб «не рызыкаваць здароўем супрацоўнікаў і галасуючых» нібыта праз каранавірус. Пазней гэта вырашылі замацаваць у выбарчым кодэксе. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула