БЕЛ Ł РУС

Колькасць міліцэйскіх відэакамер у Беларусі перавысіла 40 тысяч штук

25.10.2024 / 16:16

Nashaniva.com

За чатыры апошнія гады колькасць відэакамер Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі павялічылася ў дзясяткі разоў і перавышае 40 тысяч адзінак, паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Паводле словаў сілавікоў, яны дазваляюць фіксаваць такія парушэнні ПДР, як кіраванне без правоў. 

Пры гэтым сістэма пастаянна ўдасканальваецца. Напрыклад, цяпер у Мінску ў тэставым рэжыме апрабоўваецца сістэма аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў правілаў спынення і стаянкі транспартных сродкаў, а таксама праезду на забараняльны сігнал святлафора.

МУС адзначае, што за 15 апошніх гадоў колькасць загінулых у ДТЗ знізілася амаль у 4 разы. Пры гэтым колькасць зарэгістраванага транспарту павялічылася практычна на чвэрць.

У той жа час не таямніца тое, што з дапамогай тых самых відэакамер сілавікі ў Беларусі адсочваюць і палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Удзельнікаў пратэстаў 2020 года дагэтуль пераследуюць па матэрыялах зробленых тады відэазапісаў.

Чытайце таксама:

Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»

Жанчыну, якая змагалася з «педафільскім лобі», адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу

Каментары да артыкула