БЕЛ Ł РУС

Рыбак у межах Мінска вылавіў вялікага амура

31.10.2024 / 17:16

Nashaniva.com

Вага раскошнага трафея — больш за 20 кілаграмаў, паведамляе газета «Паляўнічы і рыбалоў».

«Лавіць спачатку планаваў карпа, а таму і снасці падрыхтаваў адпаведныя, — расказаў сам рыбак. — Але што першая паклёўка — «паравоз» — прынясе амура, нават не чакаў, прычым у ім аказалася ніяк не менш сямі кілаграмаў…

Народу вакол сабралася чалавек з дваццаць. У выніку за першую рыбалку рэалізаваў яшчэ тры паклёўкі, прычым павялічыўся ў вазе практычна ў два разы. Але вось асабісты рэкорд я паставіў ужо на наступнай рыбалцы.

Да гэтага белага амура за дваццаць кілаграмаў ніколі не лавіў. Паклёўка адбылася паводле класічнага сцэнара — спачатку нясмелы дотык да прыкормкі і, як наступства, паторгванне кончыка вудзільна, а потым рэзкая пацяжка. Пасля ўдалага вывожвання яшчэ доўгі час адчуваў дрыжыкі ў руках».

Калі вы перажываеце за лёс рыбы, то не варта. Рыбак зрабіў некалькі здымкаў і выпусціў амура назад у ваду. Па словах Сяргея, так ён робіць з усімі сваімі трафеямі.

Чытайце таксама:

З лістапада забараняюць лавіць два віды рыб

Каля Аўстраліі злавілі селядцовага караля. Кажуць, што гэта не на дабро

У Магілёўскай вобласці вылавілі 15-кілаграмовага шчупака. Даставалі з вады амаль гадзіну

Каментары да артыкула