У Ленінградскай вобласці дашчэнту згарэў чарговы МАЗ
Аўтобус МАЗ згарэў раніцай 30 кастрычніка пад горадам Кінгісеп Ленінградскай вобласці, паведаміла мясцовае выданне 47news.
«Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўных органаў, загарэўся аўтобус МАЗ. Мяркуючы па кадрах з месца, грамадскі транспарт цалкам аказаўся ахоплены агнём», — піша выданне.
Пажар адбыўся ў прамысловай зоне Фасфарыт. Патушыць аўтобус атрымалася «менш, чым праз гадзіну».
Пацярпелых, паводле папярэдняй інфармацыі, няма.
Чытайце таксама:
У Санкт-Пецярбургу аўтобус МАЗ стаў прычынай сур'ёзнага ДТЗ
Продажы новых аўтобусаў МАЗ на расійскім рынку значна знізіліся