БЕЛ Ł РУС

Дональд Трамп абвясціў сваю перамогу на выбарах

6.11.2024 / 10:48

Nashaniva.com

Палітык выйшаў да прыхільнікаў ва Флорыдзе. Дональд Трамп, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі, абвясціў сябе пераможцам выбараў.

Ён назваў сябе 47-м прэзідэнтам ЗША і падзякаваў амерыканскаму народу. 

Паводле яго слоў, ён атрымаў «дзівосную перамогу» на выбарах. «Амерыка дала нам беспрэцэдэнтны і магутны мандат», — сказаў Трамп.

Ён зазначыў, што рэспубліканцы атрымалі большасць у Сенаце кангрэса ЗША. Ён таксама заявіў, што партыя хутчэй за ўсё атрымае кантроль і над Палатай прадстаўнікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула