БЕЛ Ł РУС

Уладальніка гродзенскага сайта s13.ru не выпусцілі — судзілі другі раз

7.11.2024 / 9:37

Nashaniva.com

6 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна прайшоў суд над уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу s13 Сяргеем Чабоцькам, піша тэлеграм-канал «Суды, затрыманні, Гродна».

Фота з фэйсбука Сяргея Чабоцькі

Сяргея судзілі за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» ( ч.1 арт.24.23 КоАП РБ).

Рашэнне суда невядома.

25 кастрычніка яго асудзілі на 15 сутак за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Самы папулярны гродзенскі сайт спыніў працу

У Гродне сапраўды асудзілі ўладальніка сайта s13.ru, які днямі прызналі экстрэмісцкім

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Каментары да артыкула