БЕЛ Ł РУС

«Не ведаю, з чым звязана». Ганна Бонд абураецца, што не можа расплаціцца беларускай карткай у Вільні

7.11.2024 / 22:29

Nashaniva.com

Блогерка выехала за мяжу і не змагла там пашопіцца: Бонд не ўзяла з сабой наяўных грошай, а яе картка Альфа-Банка «нідзе не праходзіць».

«У мяне не працуюць ні даляравая, ні еўравая карткі. Альфа-Банк у Вільні не працуе. Не ведаю, з чым гэта звязана. Яшчэ на Каменным Логу расплачвалася, а тут усё. Еб***на. Я вельмі злая», — паскардзілася блогерка ў сторыз, суправадзіўшы яе подпісамі з нецэнзурнай лаянкай.

Скрыншот з інстаграма Ганны Бонд

Нагадаем, на працу многіх беларускіх банкаў паўплывалі санкцыі, накладзеныя на нашу краіну пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе. Канечне, сітуацыя тут склалася лепшая, чым для расійскіх банкаў, але далёка не бясхмарная.

У пачатку кастрычніка стала вядома, што супраць беларускага Альфа-Банка ўвяла новыя санкцыі Вялікабрытанія. Нагодай для пакарання стала тое, што банк удзельнічае ў «атрыманні выгоды або падтрыманні ўраду Беларусі шляхам вядзення бізнэсу ў сектары, які мае для яго стратэгічнае значэнне, а менавіта — у беларускім сектары фінансавых паслуг». Тады ў банку супакоілі беларусаў, што гэта не павінна паўплываць на іх працу, прынамсі, унутры краіны.

Але ранейшыя санкцыі так ці інакш закранулі інтарэсы кліентаў: так, напрыклад, банк увёў камісію за вядзенне рахункаў у далярах і еўра. Варта згадаць таксама, што прэс-служба банка раней заяўляла, што плацяжы па ягоных картах Visa і Mastercard даступныя па ўсім свеце, але цяпер, як мы бачым, гэта не так.

Чытайце таксама:

Блогерка Ганна Бонд выйшла на волю: яна правяла 15 сутак на Акрэсціна

«Ляжаў раздзеты ў машыне і пільнаваў мяне». Ганну Бонд пераследуе маньяк

Мікіта Мелказёраў шчыра расказаў пра свае адносіны з ню-мадэллю Лінай Цапавай

Зялёны гном, які ўрываўся ў крамы і надакучаў палякам, аказаўся зусім не з Беларусі. Вось хто ён

Каментары да артыкула