БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўзнагародзіў 95-гадовую Аляксандру Пахмутаву ордэнам

9.11.2024 / 14:19

Nashaniva.com

Пра гэта стала вядома ў дзень яе нараджэння.

Аляксандра Пахмутава прымае ўзнагароду ад Уладзіміра Пуціна. 2015 год. Фота Wikimedia Commons

Аляксандры Пахмутавай 9 лістапада споўнілася 95 гадоў.

Гэтая кампазітарка напісала сотні песень, якія ўвайшлі ў залаты фонд савецкай музыкі. Многія з іх праслаўлялі і абслугоўвалі савецкі рэжым.

Пісала яна пераважна на словы свайго мужа Мікалая Дабранравава. Ён пражыў 94 гады і памёр у мінулым годзе.

З Беларуссю яе звязваюць песні «Беловежская пушча» і «Белоруссія», якія выконвалі «Песняры».

Раней яна была ўганараваная ордэнам Францыска Скарыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула