БЕЛ Ł РУС

Mak.by запусціў уласную дастаўку ежы

13.11.2024 / 15:13

Nashaniva.com

Сетка рэстаранаў хуткага харчавання Mak.by пачала дастаўляць ежу праз свой дадатак, паведамляецца на сайце кампаніі.

Каб скарыстацца паслугай, трэба спампаваць у App Store або Google Play дадатак сеткі рэстаранаў, пазначыць у ім адрас і час дастаўкі і дадаць у кошык стравы.

Аплачваць можна як банкаўскай картай, так і з дапамогай Apple Pay або Samsung Pay.

Чытайце таксама:

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by

Каментары да артыкула