БЕЛ Ł РУС

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

14.11.2024 / 23:13

Nashaniva.com

У лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне 14 лістапада загінуў чалавек, яшчэ адзін паранены, ён у рэанімацыі. 

Прыкладна ў 18:40 у Светлагорскім раёне, паводле папярэдняй інфармацыі, 20-гадовы кіроўца аўтамабіля Acura пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем Daewoo, піша канал гомельскай ДАІ. 

Аўтамабілем Daewoo кіраваў 23-гадовы хлопец. Ён памёр на месцы здарэння. Другі кіроўца шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Абставіны ДТЗ высвятляюцца.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула