БЕЛ Ł РУС

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»

15.11.2024 / 20:3

Nashaniva.com

«Я непослушный сын у своего отца, не трус и не герой, а просто музыкант», — спявае Нэма.

Спявак Саша Нэма. Фота: інстаграм артыста

У чэрвені 2024 года неафіцыйны канал ГУБАЗіКа апублікаваў відэа са спеваком. Тады сілавікі заявілі, што Саша Нэма прыйшоў у міліцыю, каб «выбачыцца за свае дзеянні ў 2020 годзе». У сторыз у інстаграме сам спявак казаў, што «гэта была цяжкая гутарка, з паказаннямі» і ён выціснуты «ў хлам». Спявак адзначаў, што яго дзеянні ў 2020-м моцна адбілася на кар'еры.

Ці заводзілася тады нейкая справа ў адносінах да артыста, не паведамлялася. Спявак быў на волі.

Цяпер Саша Нема выклаў у інстаграме песню «Надо, батя!». Ён кажа, што рашыў далучыцца да дзяржаўнага флэшмобу, дзе людзі просяць Лукашэнку ісці на новы тэрмін у прэзідэнты.

«Сябры, дзякуй усім, хто падтрымлівае мяне, асабліва апошнім часам! Я шчыра ўпэўнены, што мы ўсе заслугоўваем жыць у краіне, якую будавалі доўгія гады! У нас ва ўсіх было дастаткова часу, каб зрабіць правільныя высновы і прыняць правільныя рашэнні! Беражыце мір, любоў і спакой!» — напісаў спявак.

View this post on Instagram

A post shared by Саша Немо (@sasha_nemo_official)

Пасля 2020 года многія артысты ў Беларусі, хто выказваўся супраць гвалту, выступаў за сумленныя выбары ці супраць вайны, трапілі ў чорныя спісы. Ім не дазваляюць выступаць у краіне, іх песні не круцяць па радыё і нават не даюць спяваць у караоке. Некаторыя прайшлі праз затрыманні. Нават тых, хто не быў актыўнымі ў 2020-м, цкуюць праўладныя актывісты і прапагандысты, патрабуючы забараніць ім выступаць як недастаткова адданым.

З апошніх прыкладаў — Макс Корж, якому стаў пагражаць ГУБАЗіК.

Фактычна адзіны спосаб працягваць артыстам выступаць — выказваць падтрымку дзейнай уладзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула