БЕЛ Ł РУС

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў

16.11.2024 / 19:32

Nashaniva.com

Ва Украіне памёр адзін з адмінаў тэлеграм-канала «Архангел спецназа Z».

Пра смерць вайскоўца Ягора з пазыўным «Шчыт» паведамляюць іншыя аўтары гэтага канала. Іх паплечнік памёр на Данецкім кірунку ў стралковым баі.

Тэлеграм-канал «Архангел спецназа Z» мае больш за 1,1 мільёна падпісчыкаў. Гэта адзін з самых вялікіх каналаў прарасійскіх ваенкараў.

Чытайце таксама:

Уласнік аднаго з самых агрэсіўных Z-каналаў разбіўся пад Смаленскам

Украінскія махляры развялі z-канал «Два маёры» на рыштунак для УСУ

Каментары да артыкула