Лукашэнка дазволіў паляванне на мядзведзя і рысь
Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ № 420, якім мяняюцца правілы палявання.
Указам дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь у асаблівым рэжыме — на падставе планаў кіравання папуляцыямі, якія распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Дадзенае рашэнне прынята, паколькі колькасць гэтых жывёл значна ўзрасла і мае патрэбу ў рэгуляванні, піша Белта.
Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.
Гэта рашэнне лабіравала Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў і асабіста ягоны кіраўнік, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Ён ужо некалькі гадоў праводзіць настойлівую кампанію за выключэнне з Чырвонай кнігі і ўключэнне ў лік паляўнічых відаў на тэрыторыі Беларусі бурага мядзведзя і рысі.
Таксама Шуневіч выказваўся за тое, каб пачаць паляваць на буслоў, журавоў і лебедзяў.