БЕЛ Ł РУС

Пуцін зацвердзіў новую ядзерную дактрыну. У ёй ёсць пункт, звязаны з Беларуссю

19.11.2024 / 11:29

Nashaniva.com

Пуцін зацвердзіў абноўленую ядзерную дактрыну. У ёй прапісаны ўмовы, пры якіх Расія можа прымяніць ядзерную зброю.

Уладзімір Пуцін падпісаў абноўленую ядзерную дактрыну. Фота: Sergey Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Гэта:

— паступленне дакладнай інфармацыі пра старт балістычных ракет, якія атакуюць тэрыторыі Расіі і (або) яе саюзнікаў;

— ужыванне праціўнікам ядзернай і іншых відаў зброі масавага паражэння па тэрыторыях Расіі і (або) яе саюзнікаў, па воінскіх фарміраваннях і (або) аб'ектах Расіі, размешчаных за межамі яе тэрыторыі;

— уздзеянне праціўніка на крытычна важныя дзяржаўныя або ваенныя аб'екты Расіі, вывад з ладу якіх прывядзе да зрыву дзеянняў у адказ ядзерных сіл;

— агрэсія супраць Расіі ці Беларусі як удзельнікаў Саюзнай дзяржавы з ужываннем звычайнай зброі, якая стварае крытычную пагрозу іх суверэнітэту і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці;

— паступленне дакладнай інфармацыі аб масіраваным старце (узлёце) сродкаў паветрана-касмічнага нападу (самалёты стратэгічнай або тактычнай авіяцыі, крылатыя ракеты, беспілотныя, гіпергукавыя і іншыя лятальныя апараты) і перасячэнні імі дзяржаўнай мяжы Расіі.

У дактрыне прапісана, што Расія будзе расцэньваць агрэсію з боку дзяржавы са складу ваеннай кааліцыі, блока або саюза як агрэсію такога аб'яднання ў цэлым.

А агрэсія супраць Расі або яе хаўруснікаў з боку любой няядзернай дзяржавы з удзелам або пры падтрымцы ядзернай дзяржавы будзе разглядацца як іх сумесны напад.

Чытайце таксама:

Пуцін заявіў пра змены ў ядзернай дактрыне Расіі, у тым ліку і наконт Беларусі. Вось што вядома

Каментары да артыкула