БЕЛ Ł РУС

Васілеўская расказала, як дзякуючы ёй моладзь адрываецца ад тэлефонаў і пачынае вучыцца

19.11.2024 / 13:38

Nashaniva.com

Першая беларуская касмічная турыстка знайшла сваё пакліканне — і зараз расказвае пра тое, як яе палёт матывуе моладзь брацца за галаву.

Марына Васілеўская. Скрыншот відэа

Марына Васілеўская заявіла, што знайшла сваё прызначэнне — гэта служыць людзям. У эфіры СТБ яна расказала гісторыю пра тое, як нібыта матывавала невядомага маладога чалавека вучыцца.

«Мне ідуць водгукі ад людзей. Напрыклад, адзін малады чалавек не хацеў вучацца, пастаянна сядзеў у тэлефоне, хадзіў па вуліцах незразумела дзе. А вось мой палёт яго падштурхнуў на тое, што ён хацеў паляцець у космас. Ён пачаў займацца спортам, пайшоў у вучобу. Без удзелу бацькоў. Да мяне падыходзіць ягоная мама, са слязамі на вачах расказвае гэтую інфармацыю. Я ёй кажу, што гэта крута. Бо, калі нават не стане касманаўтам, ён усё роўна на правільным шляху. Ён сябе знойдзе, стане добрым чалавекам», — расказала Васілеўская.

Яна дадала, што гэты хлопец цяпер будзе карысны для краіны і будзе сябе праяўляць у нейкай сферы, у якой сябе знойдзе.

Сцюардэса «Белавіі» Марына Васілевская пасля палёту ў космас, які меў усе прыкметы турыстычнага, атрымала званне Героя Беларусі. Цяпер яна ездзіць па краіне, расказвае моладзі і работнікам дзяржпрадпрыемстваў пра крохкасць зямлі і хваліць Лукашэнку, якога называе самым моцным у свеце лідарам.

Чытайце таксама:

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская прадае свой айфон

Судзімасць бацькі, дзівосы з адукацыяй, прагалы ў біяграфіі — таямніцы жыцця першай беларускай касманаўткі

Гераіня Беларусі ці звычайная касмічная турыстка? Нюансы палёту ў космас Марыны Васілеўскай

Улады ўсё ж вырашылі даць Марыне Васілеўскай дыплом дзяржаўнага ўніверсітэта

Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка

Каментары да артыкула