БЕЛ Ł РУС

Брэйвік прыйшоў на камісію аб вызваленні з выгаленымі літарамі Z на галаве ФОТАФАКТ

19.11.2024 / 14:14

Nashaniva.com

Сёння ў Осла слухаецца прашэнне Андрэса Брэйвіка, які забіў 77 чалавек, аб умоўна-тэрміновым вызваленні.

Фота x.com/DocumentNo

Нарвежскі тэрарыст прыйшоў на камісію аб вызваленні з выгаленымі літарамі Z на галаве. Ён таксама прынёс плакат з праваэкстрэмісцкім надпісам і падчас слухання падтрымаў неанацысцкую арганізацыю ў Нарвегіі, запатрабаваўшы «вярнуць яго землі белым людзям».

У выпадку вызвалення Брэйвік паабяцаў з'ехаць за мяжу і дапамагчы «службе бяспекі змагацца з правым экстрэмізмам».

Нагадаем, што Брэйвік адбывае 21 год турмы па справе аб забойстве 77 чалавек у выніку выбуху бомбы ў Осла і стральбе ў моладзевым лагеры кіроўнай партыі ў ліпені 2011 года..

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула