БЕЛ Ł РУС

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА

20.11.2024 / 13:7

Nashaniva.com

Новыя сякеры прайшлі дзіўнае выпрабаванне.

Нядаўна МТЗ выпусціў у продаж сякеры і калуны ўласнай вытворчасці. Іх ужо паспелі апрабаваць на тэатралізаваным чэмпіянаце па колцы дроў з удзелам Лукашэнкі. Але цяпер на заводзе прыдумалі новае выпрабаванне для сякеры.

МТЗ зладзіў краш-тэст інструмента. Сякеру паклалі на дарогу і бардзюр — і яе адным колам пераехаў трактар.

Сцвярджаецца, што трактар важыць 4 тоны, а ціск на кола складае 750 кілаграмаў. Пры гэтым сякера, як заяўляецца, не пацярпела. І рукаятка, і лязо засталіся цэлымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула