Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў
Мяркуецца, напад адбыўся 21 лістапада.
Трафеі нападнікаў
Як мінімум шэсць наймітаў з расійскай групы Вагнера былі забітыя ў цэнтральнай частцы Малі. Два іх аўтамабілі былі падарваныя. Напад здзейсніў філіял Аль-Каіды ў Паўночнай Афрыцы, паведаміла група Site Intelligence.
«Вагнер» раней пацярпеў вялікія страты ў ліпеньскай бітве з пераважна туарэгскімі паўстанцамі і ісламістамі каля мяжы Малі з Алжырам.
Чытайце таксама:
«А Пуціну выкажу сваё фэ». У сеціве з'явілася аўдыя размовы Лукашэнкі з Прыгожыным у чэрвені 2023-га
Былы баец ПВК «Вагнер» атрымаў 23 гады за забойства — і праз 8 дзён зноў пайшоў на вайну
У Малі ў засадзе туарэгаў загінулі больш за 80 байцоў ПВК «Вагнер»