У Маладзечанскім раёне аўтамабіль насмерць збіў дзевяцігадовага хлопчыка
Няшчасце здарылася вечарам у пятніцу ў вёсцы Цюрлі.
Каля 18:25 25-гадовы мясцовы жыхар на Audi Q7 здзейсніў наезд на 9-гадовага хлопчыка, які перабягаў дарогу па пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху аўтамабіля. У выніку ДТЗ дзіця памерла на месцы здарэння, піша Kraj.by.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам: пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу неабходна загадзя зніжаць хуткасць руху і быць гатовым спыніць транспартны сродак і саступіць дарогу пешаходам.