БЕЛ Ł РУС

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў

23.11.2024 / 9:18

Nashaniva.com

Сюжэт пра тое, як патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты збірае подпісы, быў паказаны вечарам у навінах на «Беларусь-1».

Скрыншот відэа БТ

Канапацкая заявіла, што яе каманда збірае мінімум па чатыры тысячы подпісаў за дзень.

«Мая кампанія складаецца з прафесіяналаў, якія прайшлі не адну кампанію па зборы подпісаў… Мы працуем па ўсіх рэгіёнах. Для членаў маёй кампаніі ўстаноўлена мінімальная планка — 4 тысячы подпісаў у дзень, і магу сказаць, што гэты план выконваецца і перавыконваецца, і сёння (у пятніцу) я атрымлівала ў ЦВК дадатковыя пакеты для збору подпісаў, бо мы апераджаем графік для збору», — сказала яна.

Яна таксама падзякавала кіраўнікам прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў, якія выконваюць заканадаўства і дазваляюць збор подпісаў на працоўных месцах.

Паколькі збор подпісаў стартаваў 7 лістапада, то можна меркаваць што каманда Канапацкай па стане на пятніцу, 22 лістапада, сабрала прыкладна 60—64 тысячы подпісаў.

Збор подпісаў скончыцца 6 снежня. Сяргей Сыранкоў і Аляксандр Хіжняк пакуль не агучвалі лічбы.

Раней казалі, што за Лукашэнку ўжо напісалі паўтара мільёна подпісаў, а Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў неабходныя 100 тысяч. 

Чытайце таксама:

Шумчанку, якога не ўзялі кіроўцам на «хуткую», паклікалі кіраваць штабам Канапацкай

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Былы памочнік Канапацкай настойвае: у яе быў нямецкі дазвол на жыхарства, таму рэгістраваць яе кандыдаткай нельга

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў

Каментары да артыкула