БЕЛ Ł РУС

Кіроўная кааліцыя ў Польшчы вызначылася з кандыдатам на прэзідэнцкія выбары

23.11.2024 / 13:42

Nashaniva.com

Гэта мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Фота: Michal Dyjuk / AP

«Грамадзянская кааліцыя» вызначыла, што кандыдатам ад яе на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы ў наступным годзе будзе мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, піша Wyborcza.pl.

Тшаскоўскі выйграў пятнічныя праймерыз. За яго смскамі прагаласавалі 22 126 чалавек (74,75% галасоў), Радаслаў Сікорскі атрымаў 25,25%. 

Сікорскі звярнуўся да Тшаскоўскага са словамі «Рафал! Змагайся, змагайся, змагайся!»

У апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць» праймэрыз не праводзяцца, яны яшчэ не абвясцілі свайго кандыдата. Анджэй Дуда сканчае другі тэрмін

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула