БЕЛ Ł РУС

«Дынамалёт» не даляцеў да Калінінграда і вымушана вярнуўся ў Мінск

24.11.2024 / 20:10

Nashaniva.com

Самалёту прыйшлося вярнуцца на аэрадром вылету з-за трэснутага шкла.

Фота: «Дынама» Мінск

Сёння днём перафарбаваны ў ліўрэю «Дынамалет» Embraer E195LR (EW-400PO) праляцеў палову шляху з Мінска ў Калінінград. Але на вышыні 9100 метраў, над Сланцаўскім раёнам Ленінградскай вобласці, трэснула шкло кабіны пілотаў з боку камандзіра паветранага судна, піша тэлеграм-канал «Авиаторщина».

Экіпаж прыняў рашэнне знізіцца да 6100 метраў, перапыніць палёт па маршруце і вярнуцца ў Мінск. Сігналы бедства і тэрміновасці ён не дэклараваў. Праз паўтары гадзіны борт здзейсніў пасадку.

«Дынамалет» адхілілі ад палётаў для замены шкла.

Чытайце таксама:

Быў «танкалёт», а цяпер з'явіўся «Дынамалёт»: борт «Белавія» будзе лятаць у ліўрэі хакейнага «Дынама»

Каментары да артыкула