БЕЛ Ł РУС

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя

25.11.2024 / 7:59

Nashaniva.com

На борце знаходзіліся чатыры чалавекі. Найменей адзін чалавек загінуў. 

У Вільні грузавы самалёт упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Фота: Delfi / Telegram

У Вільні непадалёк ад аэрапорта грузавы самалёт упаў у двор двухпавярховага жылога дома і загарэўся, піша Delfi.lt.

Відавочцы сцвярджаюць, што гэта быў самалёт кампаніі DHL, які ляцеў з Лейпцыга.

Паведамленне аб выбуху і пажары было атрымана а 5:31 раніцы.

На борце знаходзіліся 4 чалавекі — 2 пілоты і два работнікі. Ратавальнікі вызвалілі аднаго з пілотаў, ён прыйшоў у прытомнасць. Адзін пілот загінуў.

Паведамляецца, што мясцовыя жыхары не пацярпелі.

«Пашанцавала, што самалёт трапіў не ў дом, а ў двор», — сказаў кіраўнік дэпартамента супрацьпажарнай бяспекі і выратавання Рэнатас Пажэла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула