БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, як сёлета будуць выглядаць навагоднія елкі ў Мінску ФОТЫ

25.11.2024 / 18:18

Nashaniva.com

Сёлета цэнтральныя гарадскія лакацыі і раённыя пляцоўкі сталіцы ўпрыгожаць 27 навагодніх ялінак. Пра люстраныя эфекты, шкляныя тумбы і рэтрапаштоўкі расказалі на прадпрыемстве «Мінскрэклама», пішуць «Мінск-Навіны».

Галоўная елка краіны на мінскай Кастрычніцкай плошчы будзе ўпрыгожаная раскошным чырвона-залатым дэкорам і традыцыйна накіне піксельную шаль. Абсалютнай навінкай стане сядзіба Дзеда Мароза і Снягуркі, якая з'явіцца каля яе падножжа.

Такую ж колерную гаму абралі і для елкі на плошчы Незалежнасці.

«У гэтых колерах будуць як цацкі, так і цалкам новыя ўпрыгажэнні ручной працы — фантазійныя зоркі з істужачным шлейфам, якія ўпрыгожаць пухнатыя яловыя лапы, — паведаміла начальніца аддзела дызайну «Мінскрэкламы» Таццяна Бугаркова. — Асобным упрыгожваннем стане агароджа ля самай асновы — стылізаваная хатка, якая сама па сабе з'яўляецца эфектнай фотазонай».

Тут жа, на плошчы Незалежнасці, пабудуюць дзве ўпрыгожаныя аркі, аздобленыя яловымі галінкамі і рознакаляровымі шарамі. А таксама паставяць аб'ёмныя маляўнічыя падарункі вышынёй больш за 2 м.

Каля Белдзяржцырка навагодняе дрэва ўпрыгожаць шарамі і фрэзераванымі цацкамі — сняжынкамі ўсіх формаў і памераў. Але галоўнай атракцыяй стануць чатыры яркія каркасныя ялінкі з эфектам бясконцага люстэрка — зусім новае рашэнне падсвятлення.

«Дзятву будуць сустракаць пацешныя казачныя персанажы, якія ўтульна размесцяцца на прыбраных разьбяных арках, — удакладніла Таццяна Бугаркова. — Тут жа з'явіцца і ўтульная навагодняя альтанка, дзе малыя і дарослыя змогуць прыемна правесці час».

Бясконцае люстэрка выкарысталі і пры ўпрыгожванні плошчы Дзяржаўнага сцяга. Толькі тут яно выкарыстана ў рознакаляровых габарытных шарах, сумешчаных з елкай у колерах лукашэнкаўскага сцяга.

Яшчэ адна елка размесціцца каля Белдзяржфілармоніі.

«Сама елка будзе зіхацець золатам і днём, і ў цёмны час сутак, — расказала Бугаркова. — На фоне асноўнага адцення будуць мігацець сінія і глянцава-зялёныя «іскры» цацак. Дапоўняць навагодняе ўбранне ажурныя сняжынкі і вертыкальныя разьбяныя элементы па ўсёй вышыні святочнага дрэва. Тут жа, на пляцоўцы ля Белдзяржфілармоніі, размесцяцца дзве новыя светлавыя фотазоны, у якіх праглядаюцца абрысы вячэрняга горада, застылага ў чаканні навагодняй казкі».

Каля Камароўскага рынку ялінку дапоўняць дзве светлавыя тумбы жаданняў, кожная вышынёй у 2,5 м.

Каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі на Старавіленскім тракце гасцей будзе сустракаць не толькі атмасферная елка, але і вясёлая фотазона з паравозікам.

На фасадзе мінскай ратушы па традыцыі размесцяцца стылізаваныя гадзіннікі. Іх стрэлкі застынуць «за 5 хвілін да Новага года». Дзівосным дадаткам стануць шкляныя піларсы з навагоднім дэкорам усярэдзіне.

«Звычайныя рэкламныя зашклёныя піларсы ператворацца ва ўпрыгожаныя светлавыя цыліндры, у якіх граюць яркімі фарбамі аздобленыя ялінкі, — патлумачыла Бугаркова. — Каля ратушы іх будзе дзве. Але на гарадскіх вуліцах можна сустрэць яшчэ чатыры».

На пляцоўцы каля Палаца спорту сёлета зноў заззяе светлавы шацёр і закруціцца «Калейдаскоп жаданняў». Графічная канцэпцыя пляцоўкі гэтым разам вырашаная ў адценнях сіняга, срэбнага і ружовага колераў.

«Елка тут заўсёды з сюрпрызам, — адзначыла Таццяна Бугаркова. — Мы пакінулі той самы полаг, які так палюбіўся гасцям. Навінкай жа стануць дванаццаць вытанчаных фрэзераваных арак, распісаных навагоднімі пажаданнямі. Пройдзеце пад кожнай з іх — і будзьце ўпэўненыя, загаданае збудзецца. Сёлета апоры асвятлення галоўных транспартных магістраляў сталіцы ўпрыгожаць новыя каркасныя залатыя ялінкі, якія таксама дададуць атмасферы свята».

Усяго ў Мінску паставяць 27 навагодніх елак. Размесцяцца яны па наступных адрасах:

Заводскі раён:

Ленінскі раён:

Маскоўскі раён:

Кастрычніцкі раён:

Партызанскі раён:

Першамайскі раён:

Савецкі раён:

Фрунзенскі раён:

Цэнтральны раён:

Чытайце таксама:

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку

Да Новага года ў Мінску паставяць 13 новых светлавых кампазіцый

Ёлачны кірмаш у Мінску адкрыецца 16 снежня

На Камароўцы прадаюць ёлачную гірлянду за 1850 рублёў

«Байсол» абвясціў калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў

Каментары да артыкула