БЕЛ Ł РУС

Латвія заявіла пра парушэнне сваёй паветранай прасторы самалётамі з Беларусі

25.11.2024 / 22:55

Nashaniva.com

На мінулым тыдні, калі ў Латвіі працягвалася місія НАТА па патруляванні паветранай прасторы краін Балтыі, падчас палётаў былі заўважаныя расійскія і беларускія самалёты. Пра гэта паведамілі 25 лістапада Узброеныя сілы Латвіі, піша «Радыё Свабода».

Здымак ілюстрацыйны

24 лістапада падчас палётаў патрульнай місіі былі зафіксаваныя два грамадзянскія беларускія самалёты, якія ненадоўга заляцелі ў паветраную прастору Латвіі, пасля чаго вярнуліся ў Беларусь. Падрабязнасці інцыдэнту Узброеныя сілы Латвіі не паведамляюць.

Таксама ў перыяд з 18 па 24 лістапада патрульная місія заўважыла расійскія вайсковыя самалёты, гаворыцца ў паведамленні.

Увогуле падчас місіі НАТА па патруляванні паветранай прасторы краін Балтыі ў Латвіі з сакавіка па лістапад, з вайсковай базы «Ліелвард» 54 разы ўздымаліся знішчальнікі ў адказ на сігналы трывогі, паведамляе латвійскае выданне tv3.lv.

Члены NATO патрулююць паветраную прастору Латвіі, Літвы і Эстоніі на ратацыйнай аснове з сакавіка 2004 года, калі краіны Балтыі ўвайшлі ў альянс.

Чытайце таксама:

Затрыманыя ў Рызе іспанцы планавалі тэракт у Літве

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

Генсак НАТА заклікаў членаў альянсу ігнараваць ядзерныя пагрозы Пуціна

Каментары да артыкула