БЕЛ Ł РУС

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік

26.11.2024 / 13:28

Nashaniva.com

Каля 5 раніцы 26 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне аб нападзенні воўка на вартаўніка фермерскай гаспадаркі ў Хойніцкім раёне. Званіла жонка мужчыны.

Паводле паведамлення МУС, вартаўнік выйшаў агледзець тэрыторыю, калі пачуў гучны брэх сабак. У гэты час на яго накінуўся воўк — хапаў за ногі і рукі. Адбіваючыся, мужчына схаваўся ў падсобцы.

На месца прыехалі міліцыянеры. Паводле МУС, звер кінуўся і на іх, хаця на апублікаваным відэа гэтага не бачна.

Міліцыянты застрэлілі ваўка. Пацярпелага 55-гадовага мужчыну перадалі медыкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула